
Працягваецца тыдзень традыцыйнай культуры. Сёння, 8 кастрычніка 2025 г. ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры прайшоў Дзень ганчарства. Навуковыя супрацоўнікі знаёмілі з музейнай экспазіцыяй, дзе прадстаўлены лепшыя ўзоры івянецкай керамікі. Захапляльны творчы працэс па стварэнню ганчарных вырабаў Алега Капусты, лепка з гліны падарункаў да Дня маці - гэта некалькі момантаў сёняшняга дня. А галоўнае - мы ўшанавалі нашых майстроў - мэтраў ганчарнай справы, узгадалі традыцыі івянецкай керамікі і спадзяемся, што ў гэтай справы будуць прадаўжальнікі.
Эстафету тыдня перадаем Ракаўскаму цэнтру народнай творчасці.