Музейны занятак "Радавод"

14-21 кастрычніка штогод праходзіць тыдзень бацькоўскай любові. Прапануем правесці гэты час разам.

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў межах музейнай акцыі “Для любімых” плануецца шэраг розных цікавостак.

Для вучняў 3-7 класаў будзе праходзіць музейны занятак “РАДАВОД”. Падчас занятку ў гульнявой форме вучні пазнаёмяцца з паняццямі “радавод”, “радаводнае дрэва” на прыкладзе сям’і беларускага класіка Максіма Багдановіча, асэнсуюць важнасць ведаў пра свае карані, а таксама паспрабуюць скласці радавод уласнай сям’і.

Запіс і падрабязнасці па тэлефоне: +375 017 355-22-95.

Уваходны квіток – 5 руб.

Чакаем вас па адрасе: г.Мінск, вул.М. Багдановіча, 7а.

 

 

407